Трамп увёў надзвычайнае становішча на мяжы з Мексікай

Плот на мяжы ЗША і Мексікі

Плот на мяжы ЗША і Мексікі / AFP / East New

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 22 студзеня падпісаў указ пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на мяжы з Мексікай і ўвёў меры па ўзмацненні кантролю.

У дакуменце адзначаецца, што падчас праўлення папярэдняй адміністрацыі прэзідэнта праз паўднёвую мяжу ЗША прайшлі мільёны нелегальных мігрантаў, і гэтым не задаволеныя жыхары памежных рэгіёнаў. Указ прыпыняе фізічны ўезд замежнікаў, якія нелегальна пераходзяць у ЗША праз паўднёвую мяжу.

Для гэтага на мяжу з Мексікай Штаты накіруюць дадаткова паўтары тысячы вайскоўцаў — гэта на 60% больш, чым было дагэтуль. Таксама на мяжы будзе дзейнічаць разведка. А для дэпартацыі неўрэгуляваных мігрантаў будзе выкарыстоўвацца авіяцыя.

Сярод першых крокаў на пасадзе прэзідэнта Трамп на чатыры месяцы прыпыніў праграму перасялення бежанцаў у ЗША. Таксама ён даручыў аднавіць будаўніцтва дадатковых фізічных барʼераў на мяжы з Мексікай. У рамках барацьбы з неўрэгуляванай міграцыяй ён пазбавіў грамадзянства народжаных у Штатах дзяцей мігрантаў, якія знаходзяцца ў краіне нелегальна ці паводле часовых візаў. Гэтая мера, дарэчы, парушае 14-ю папраўку да Канстытуцыі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі