Прэзідэнт Эквадора чакае візіт Аляксандра Лукашэнкі
Па яго словах, прыезд беларускага кіраўніка ў Эквадор пераносіўся.
Рафаэль Карэа спадзяецца на візіт у Эквадор Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта прэзідэнт гэтай лацінаамерыканскай краіны паведаміў у эфіры праграмы "Карціна свету" на канале "РТР-Беларусь".
"Мы чакаем прэзідэнта Лукашэнку. Даты візіту пераносіліся з-за вельмі напружанага працоўнага графіка. Мы гэта выдатна разумеем. У любым выпадку спадзяемся, што прэзідэнт Беларусі зможа наведаць нашу краіну", — перадае БЕЛТА словы Рафаэля Карэа.
Эквадорскі прэзідэнт зазначыў, што перамовы паміж нашымі дзяржавамі адбываюцца ў разнастайных аспектах — як палітычных, так і эканамічных. "У нас падобныя палітычныя погляды на светабудову і развіццё нашых краін", — дадаў ён.
Фота — прэс-служба Рафаэля Карэа