Прэзідэнт Гандураса заразіўся каранавірусам

Прэзідэнт Гандураса заразіўся каранавірусам

Прэзідэнт Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс заразіўся каранавірусам. Цяпер ён працуе дыстанцыйна. Станоўчыя тэсты таксама ў яго жонкі і двух памочнікаў, паведамляе rbc.ru.

Эрнандэс распавёў пра заражэнне каранавірусам падчас свайго выступу на нацыянальным тэлебачанні. "У выхадныя я пачаў адчуваць некаторы дыскамфорт, — гаварыў гандураскі прэзідэнт. — І сёння мне паставілі дыягназ...".  У яго лёгкая форма захворвання.

У Гандурасе зафіксавана 9656 выпадкаў заражэння каранвірусам (+478 за апошнія суткі), памерлі 330 чалавек (+8).

Раней заразіліся каранавірусам прэм'ер-міністры Расіі і Арменіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі