Прэзідэнт Казахстана Такаеў забраў сабе пасаду, якая была ў Назарбаева

Прэзідэнт Казахстана Такаеў забраў сабе пасаду, якая была ў Назарбаева

5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў выступіў са зваротам да нацыі. Ён заявіў, што ўступае на пасаду старшыні Савета бяспекі краіны (дагэтуль яе займаў Нурсултан Назарбаеў, экс-прэзідэнт, сыходу з палітыкі якога патрабуюць пратэстоўцы). У Маскве прагназуюць, што Такаеў заменіць усіх людзей Назарбаева ў сілавых структурах.

Касым-Жамарт Такаеў запэўніў, што не збіраецца пакідаць сталіцу Нур-Султан, а ў якасці кіраўніка Савета бяспекі будзе дзейнічаць жорстка (згадаў пра ахвяры сярод сілавікоў). Прэзідэнт паабяцаў у бліжэйшы час агучыць прапановы па "палітычнай трансфармацыі" Казахстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі