Прэзідэнт пасля сустрэчы са Шпілеўскім даручыў яго праверыць
Сёння Аляксандр Лукашэнка выслухаў шэраг дакладаў. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта распавёў прэзідэнту, што мытныя плацяжы, якія паступаюць у бюджэт, у параўнанні з мінулым годам выраслі ўдвая. На сённяшні дзень яны складаюць 4 трыльёны 380 мільярдаў рублёў.
А вось старшыню Камітэта Дзаржкантроля Зянона Ломаця прэзідэнт папрасіў праверыць мытнікаў і чыгунку. У сваю чаргу кіраўнік КДК распавёў пра праверкі ў Мінскім раёне. Па словах Ломаця, у адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта выпрацавана сістэма падыходаў у пытаннях кантролю за выкарыстаннем зямельных надзелаў. На дадзены момант створаны працоўныя групы, куды ўвайшлі прадстаўнікі сілавых структур і Камітэта дзяржкантролю. Такія групы замацаваныя за кожным сельсаветам.
Праверка будзе праведзена да 1 кастрычніка. Лукашэнка даручыў Ломацю правесці такую праверку паўсюль, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.