Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі не змог нацягнуць ахоўную маску
Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса 23 красавіка выступіў са зваротам да грамадзян у жывым эфіры з нагоды COVID-19.
Каб прадэманстраваць сур'ёзнасць сітуацыі, ён паспрабаваў надзець ахоўную маску. Аднак нешта пайшло не так, і маска доўга падарожнічала па твары кіраўніка ПАР.
Гэты момант імгненна разляцеўся па сацсетках, і Рамафоса стаў мемам. Некаторыя нават запусцілі чэлендж пад хэштэгам #MaskChallenge.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.