Прэзідэнт, які кіраваў 22 гады, пацярпеў паражэнне на выбарах

Прэзідэнт, які кіраваў 22 гады, пацярпеў паражэнне на выбарах

Прэзідэнт, які кіраваў 22 гады, пацярпеў паражэнне на выбарах. Здарылася гэта ў Гамбіі. Дзейны прэзідэнт Ях'я Джаме прайграў кандыдату ад апазіцыі Адаму Бароў. Пра гэта заявіў кіраўнік выбарчай камісіі краіны Аліе Мамар Нджые, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

За апазіцыянера прагаласавалі 45,5% выбаршчыкаў, за шматгадовага прэзідэнта — 36,7%. 51-гадовы Ях'я Джаме прызнаў сваё паражэнне. Дарэчы, да ўлады ён прыйшоў у 1994 годзе ў выніку вайсковага перавароту, адлучыўшы ад улады прэзідэнта Дауда Кайраба Джавара, які кіраваў 29 гадоў. Праваабаронцы неаднаразова крытыкавалі Джаме за пераслед апазіцыі, журналістаў і гей-супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі