Прэзідэнтам ЕС стаў прэм'ер Бельгіі Герман ван Ромпей
А новым высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі абраная еўракамісар па пытаннях гандлю баранэса Кэтрын Эштан
Кандыдатуру Германа ван Ромпея на галоўную кіруючую пасаду ЕС ад пачатку падтрымлівалі Францыя і Нямеччына. Для таго каб абраць прэзідэнта ЕС (прэзідэнта Еўрапейскага Савета — паўнамоцнага форума кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС) і "міністра замежных спраў" (вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы і бяспецы ў ранзе намесніка старшыні Еўракамісіі), еўрапейскія лідэры ў чацвер сабраліся на вячэру ў Бруселі. Яны прагаласавалі адзінагалосна. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Швецыі, якая старшыньствуе ў ЕС, Фрэдэрык Рэйнфельд.
Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу назваў прызначэнне ван Ромпея і Эштан "найлепшым выбарам".
Герману ван Ромпею 62 гады. Паводле адукацыі філосаф і эканаміст. Палітыкай займаецца з16 гадоў. Пасаду прэм'ер-міністра Бельгіі займае з 2008 года. У яго дзве дачкі і двое сыноў, а летась ён стаў дзядулем. Херман ван Рампей фламандзец і практыкуючы католік, паведамляе РИА "Новости".
Баранэсе Кэтрын Эштан 53 гады. Яна скончыла Лонданскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "эканоміка". У 2006 годзе яна была прызнаная "Палітыкам года" ў Вялікабрытаніі. Праз год стала лідэрам лейбарысцкай фракцыі ў Палаце лордаў. Кэтрын Эштан замужам за журналістам і прэзідэнтам кампаніі апытанняў грамадскай думкі YouGov Пітэрам Кэлнерам.
Нагадаем, пасады старшыні Савета Еўрасаюза ("прэзідэнта") і кіраўніка дыпламатычнай службы ЕС ("міністра замежных спраў") уводзяцца ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай аб рэфармаванні Еўрасаюза, які набывае моц 1 снежня.
Глядзі таксама: Заробак першага "прэзідэнта Еўропы" складзе 24 тысячы еўра ў месяц