Пры "Белсаце" стварылі Назіральную Раду
Пры тэлеканале "Белсат" сфармаваная грамадская Назіральная Рада. Старшынём яе абраны Генадзь Бураўкін, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. Стварэннем Рады займаліся Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл і Рада беларускай інтэлігенцыі. У яе склад увойдзе да 15 вядомых асобаў з Беларусі (сярод іх Зінаіда Бандарэнка, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас, Юрый Хашчавацкі і іншыя). Рада будзе даваць свае тэлевізійшчыкам свае рэкамендацыі.
Што праўда, у старшыні Назіральнай Рады пакуль няма магчымасці глядзець "Белсат". Але тэлеканал паабяцаў паставіць спадарожнікавыя талеркі ўсім чальцам рады, як адзначае "Беларускі партызан".
Што праўда, у старшыні Назіральнай Рады пакуль няма магчымасці глядзець "Белсат". Але тэлеканал паабяцаў паставіць спадарожнікавыя талеркі ўсім чальцам рады, як адзначае "Беларускі партызан".