Пры будаўніцтве гатэля "Пекін" знайшлі чатыры мяхі костак

Пра незвычайную знаходку паведамляе nn.by са словаў экаактывістаў. Факт страшнай знаходкі пацвердзіў Следчы камітэт. Як адзначыў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, фрагменты нагадваюць чалавечыя парэшткі.



Герасімаў адзначыў, што прыпыняць будаўніцтва з-за знаходкі не мае сэнсу — Следчы камітэт пакуль не бачыць нічога крымінальнага.



Паведамляецца, што косткі залягалі на ўзроўні грунтовых водаў. І больш маштабныя раскопкі могуць быць небяспечныя для работнікаў праз няўстойлівасць глебы.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі