Пры пажары на "Белшыне" зваршчык атрымаў апёкі

Пры пажары на "Белшыне" зваршчык атрымаў апёкі

У падрыхтоўчым цэху бабруйскага ААТ "Белшына" 5 красавіка здарыўся пажар, перадае прэс-служба МНС

Паведамленне пра пажар на другім паверсе трохпавярховага будынка падрыхтоўчага цэха ратавальнікі атрымалі у 11.16. Агонь пашкодзіў 9 пагонных метраў паветравода, 6 пагонных метраў сілавога кабеля, сістэму алеепадачы гумазмяшальніка. Таксама закураныя абсталяванне і сцены. 

Работнікі МНС выратавалі 62-гадовага зваршчыка гэтага цэха. Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі першай-трэцяй ступені (2% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння. 

Паведамляецца, што тэхналагічны працэс на прадпрыемстве не парушаны. 

Прычынай пажару, як мяркуецца, стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі