Пры рамонце тратуару ў Віцебску трактар расхістваў дрэвы (фота, відэа)
Сведкам варварскага абыходжання з дрэвамі стаў дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў. Пры рамонце тратуараў на вуліцы Янкі Купалы ў абласным цэнтры рабочыя "Гардармоста" пры дапамозе трактара з каўшом расхіствалі ліпу, каб яна павалілася.
"Экскаватар расхістаў ліпу... у надзеі, што яна абрынецца... Ліпа трымаецца. Працу я спыніў... Патэлефанавалі на гарачую лінію ў гарвыканкам і ў прыёмную Гардармост. Рэакцыі пакуль няма", — напісаў Духоўнікаў у Фэйсбуку. Самое здарэнне ён зняў на відэа.