Пры разгоне людзей каля Стэлы ў Мінску былі параненыя

Пры разгоне людзей каля Стэлы ў Мінску былі параненыя

Пры разгоне пратэстоўцаў у Мінску каля Стэлы былі параненыя. У стрыме, які вяло Еўрарадыё, было бачна жанчыну, якой сілавікі разбілі галаву. Ёй спатрэбілася дапамога медыкаў. 

Пазней каля Палаца спорту жорстка затрымалі і збілі пры гэтым мужчыну. Па словах відавочцаў, мужчыну была неабходная дапамога "хуткай". 

Сёння пратэстоўцы сабраліся каля Стэлы на праспекце Пераможцаў, але іх адтуль брутальна адцяснілі сілавікі са шчытамі. Потым супраць пратэстоўцаў пусцілі два вадамёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі