Пры выбуху на хімзаводзе ў Кітаі загінулі 47 чалавек

Пры выбуху на хімзаводзе ў Кітаі загінулі 47 чалавек

У кітайскай правінцыі Цзянсу адбыўся выбух на хімічным заводзе. Пры гэтым 47 чалавек загінулі, а 90 былі сур'ёзна параненыя, піша "Новая газета". Да медыкаў пасля выбуху звярнуліся 640 чалавек.

Выбух здарыўся 21 сакавіка. Пазней Бюро па ахове навакольнага асяроддзя паведаміла, што ў раёне хімзаводу не выяўленае перавышэння нормы канцэнтрацый талуолу, ксілолу або бензолу. Канцэнтрацыя ацэтону і хлараформу за межамі зоны выбуху таксама былі ў межах нормы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі