Пры забудове тралейбуснага дэпо на Машэрава могуць пацярпець гістарычныя аб’екты

Пры забудове тралейбуснага дэпо на Машэрава могуць пацярпець гістарычныя аб’екты

Былое тралейбуснае дэпо ў Мінску па вуліцы Машэрава прадаюць за $2 млн. Гэта вынікае з умоваў аукцыёна, які праводзіць “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці” 12 верасня.

Па ўмовах забудовы інвестар мусіць пабудаваць замест дэпо жылыя аб’екты з падземным паркінгам, а таксама аб’екты сацыяльна-грамадскага прызначэння.

Пры такім будаўніцтве могуць пацярпець аб’екты, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар кампаніі “Генплан – для мінчан” Дзяніс Кобрусеў:

“Там ёсць аб’екты ўздоўж праспекта, таксама дамы ўздоўж вуліцы Чырвонай, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Было б няблага мець дакументацыю па іх ахове”.

Па ўмовах аўкцыёна, інвестар мусіць унесці задатак у 395 тысяч долараў. Працы па дэмантажы інжынерных сетак і зносе канструкцый былога дэпо абыйдуцца яму яшчэ амаль у $7 млн.

Пры забудове тралейбуснага дэпо на Машэрава могуць пацярпець гістарычныя аб’екты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі