Прычынай крушэння рэйса Баку-Грозны стала расійская ракета — СМІ

Авіякатастрофа ў Казахстане

Авіякатастрофа ў Казахстане / the Administration of Mangystau Region via AP

Самалёт "Азербайджанскіх авіяліній" разбіўся ў Казахстане 25 снежня, бо ў яго трапіла расійскай ракета. Пра гэта ў інтэрв'ю Euronews заявілі азербайджанскія ўрадавыя крыніцы, спаслаўшыся на вынікі папярэдняга расследавання.

Паведамляецца, быццам ракета класа "зямля-паветра" была выпушчаная па рэйсе 8432 падчас беспілотнай авіяцыі над Грозным. Яе аскепкі паразілі пасажыраў і чальцоў экіпажа, узарваўшыся побач з самалётам падчас палёту.

Таксама прадстаўнікі Азербайджана заявілі Euronews, што пацярпеламу самалёту не дазволілі прызямліцца ў расійскіх аэрапортах, нягледзячы на просьбы пілотаў аб экстраннай пасадцы. Ім загадалі ляцець праз Каспійскае мора ў бок горада Актау ў Казахстане. Паводле атрыманых звестак, сістэмы GPS-навігацыі самалёта былі заглушаныя на ўсім шляху палёту над морам.

Самалёт "Азербайджанскіх авіяліній" выконваў рэйс Баку-Грозны, але разбіўся пры пасадцы ў Казахстане. Загінулі прынамсі 38 чалавек з 67, якія знаходзіліся на борце. У тым ліку загінулі ўсе пяцёра чальцоў экіпажа. Першапачаткова неафіцыйна прычынай авіякатастрофы называлася сутыкненне з птушынай чарадой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі