Прысуд па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка агучаць 16 ліпеня

Прысуд па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка будзе агучаны 16 ліпеня. Пра гэта сёння заявіла суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч. Сёння ж з апошнім словам выступіў абвінавачаны. Сваёй віны праваабаронца не прызнаў. Вось што сказаў Леанід Свецік у размове з Еўрарадыё: “На мой погляд, не ўстаноўлена маё дачыненне і, адпаведна, мая віна ў гэтай справе”.



Нагадаем, праваабаронца абвінавачваецца ў распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Крымінальная справа налічвае 11 тамоў. Пракурор Сяргей Селіханаў патрабуе для праваабаронцы два гады калоніі агульнага рэжыму.


Фота Ядвігі Сташэўскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі