Прысуджаны да 4 гадоў “хіміі” журналіст Зміцер Галко ў жывым эфіры Еўрарадыё
Зміцер Галко — журналіст са складанай біяграфіяй. Праца на незалежныя СМІ ў Беларусі, уцёкі ва Украіну, затрыманне на мяжы падчас спробы вярнуцца… 5 дзён таму Галко атрымаў 4 гады “хіміі” за збіццё міліцыянта, які прыйшоў на дзень нараджэння яго непаўнагадовага сына.
Зміцер Галко мае час на абскарджанне прысуду, таму зараз знаходзіцца на волі. Еўрарадыё, карыстаючыся момантам, запрасіла журналіста ў жывы эфір. Бо калі мы зможам так жа свабодна паразмаўляць з ім у наступны раз?
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.