"Прыёрбанк" уводзіць забарону на зняцце валюты гатоўкай з некаторых картак
"Прыёрбанк" / Яндэкс
"Прыёрбанк" з 1 чэрвеня забараняе здымаць еўра і долары гатоўкай з віртуальных картак, паведамляе прэс-служба банка.
Валюту гатоўкай з такіх картак нельга будзе зняць ні касы банка, ні праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Кліентам, якія хочуць зняць грошы з віртуальных картак, рэкамендуюць зрабіць гэта ў аддзяленнях банка да 1 чэрвеня. Таксама яны могуць аформіць заяўку да пачатку наступнага месяца ў дадатку Prior Online і да канца чэрвеня атрымаць долары і еўра гатоўкай. Форма заяўкі будзе накіраваная ў дадатку Prior Online бліжэйшым часам, кажуць у банку.
Пры гэтым уладальнікі віртуальных картак па-ранейшаму змогуць аплачваць імі пакупкі ў анлайн-крамах (у тым ліку замежных), а таксама падпіскі на любыя сэрвісы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.