"Прыёрбанк" уводзіць плату за абслугоўванне некаторых рахункаў у доларах і еўра
Камісію будуць браць з трымальнікаў вялікіх рахункаў у доларах і еўра / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Некаторым трымальнікам рахункаў у "Прыёрбанку", адкрытых доларах і еўра, з 1 чэрвеня давядзецца плаціць за абслугоўванне рахунку. Кошт паслугі — 750 беларускіх рублёў у месяц. Камісію ў банку будуць браць з тых, у каго на рахунку (у тым ліку і з выпускам карткі) знаходзіцца ад 50 000 долараў ЗША/еўра.
У банку расказалі, што камісія будзе налічвацца, "калі станам на апошні працоўны дзень месяца рэшта па рахунку складае 50 000 долараў ЗША/еўра і больш". У гэтым выпадку банк спіша з рахунку 750 беларускіх рублёў "паводле афіцыйнага курсу НБ РБ, які дзейнічае на момант забірання платы".
Аднак з 1 чэрвеня ў фізічных асоб з'явіцца магчымасць адкрыць у "Прыёрбанку" рахунак у іншых валютах: у злотых (PLN), фунтах стэрлінгаў (GBP), шведскіх кронах (SEK), швейцарскіх франках (CHF), кітайскіх юанях (CNY), тэнге (KZT). Праўда, за адкрыццё рахунку таксама давядзецца заплаціць — 100 беларускіх рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.