Прыйшоў на канцэрт – вазьмі апельсін!
Менавіта такое адбывалася падчас дэма-фэсту шчырай музыкі “Музычны апельсін”, фоты з якога можна паглядзець тут. У гэтым годзе дэма-фэст значна пасталеў і яму стала цесна ў межах адной імпрэзы. Музыканты, акцёры, мастакі і фатографы развярнулі ў сценах клубу сапраўднае шоў: былі і танцы, і конкурсы, і малюнкі ўласных уяўленняў пра кожны гурт. І ўсё гэта багата прыпраўлена аранжавым настроем і вітамінам С - кожны, адчыняючы дзверы ў залу клуба адразу адчуваў сонечны водар апельсінаў.
Канцэрт доўжыўся амаль 7 гадзінаў!!! "Музычны апельсін" – гэта сапраўды гарантаваныя яркія, эмацыйныя, цікавыя выступы і новыя імёны. Прыемна прыходзіць на такія мерапрыемствы, танчыць увесь вечар і пасля не адчуваць стомленасці. Бо галоўнае – гэта шчырасць той музыкі, што гучыць і таго, што адбываецца на сцэне і вакол.
Фота by Tarantino