Прызначаны новы кіраўнік баранавіцкага авіяцыйнага рамонтнага завода

Ігар Кузьменка / nashkraj.by
Ігар Кузьменка / nashkraj.by

Прызначаны новы кіраўнік баранавіцкага авіяцыйнага рамонтнага завода. Як піша "Наш край", ім стаў Ігар Кузьменка, ураджэнец Узбекістана. Ён служыў у беларускім войску, у 2008-2011-х працаваў на згаданым прадпрыемстве начальнікам бюро знешнегандлёвай кааперацыі. Пасля быў "Белтэхэкспарт", Аршанскі авіярамонты завод (на апошнім ён быў галоўным інжынерам).

У пачатку восені стала вядома, што кіраўнікі баранавіцкага 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода знаходзяцца за кратамі. Па адной з версій, па падазрэнні ў карупцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі