Прызначаны суд над заўзятарам, які выбег са сцягам на матч БАТЭ-"Арсенал"
1 снежня ў 10.00 у судзе Вілейскага раёна адбудзецца папярэдняе судовае пасяджэнне па справе Аляксандра Вянгерскага. Заяву ў суд на яго падаў футбольны клуб БАТЭ.
Як паведамлялася раней, Вянгерскі выбег з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на матч футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ-"Арсенал". Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі на 10 сутак.
БАТЭ за ўчынак Вянгерскага быў аштрафаваны на 5000 еўра. Гэтую суму футбольны клуб цяпер хоча спагнаць з Аляксандра Вянгерскага.