Пуцеправод у цэнтры Мінска закрыюць на капрамонт

Рух па мосце паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава абмяжуюць ужо з 4 ліпеня / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Рух па мосце паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава абмяжуюць ужо з 4 ліпеня / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У ліпені пачынаецца капрамонт на пуцеправодзе паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава, піша агенцтва "Мінск-Навіны". Падрыхтоўчыя работы ідуць з траўня. "Да асноўнага этапу капрамонту прыступім пасля 3 ліпеня, пачнем з дэмантажных работт", — кажа дырэктар "Гардарбуда" Сяргей Панеў.

Папярэдне з 4 ліпеня рух па гэтым пуцеправодзе абмяжуюць, цяпер дапрацоўваюцца аб'язныя маршруты. Панеў таксама расказаў, што рамонт ускладняецца тым, што пад мостам праходзяць чыгуначныя рэйкі. Гэта значыць, што графік рамонтных работ на пуцеправодзе трэба будзе суадносіць з графікамі руху цягнікоў.

Нарматыўны тэрмін будаўніцтва такога аб'екта складае больш за 16 месяцаў, адзначыў Панеў, але заказчык і падрадчыкі, паводле яго слоў, будуць старацца завяршыць работы хутчэй.

Путепровод в центре Минска закроют на капремонт
Пуцеправод размешчаны над чыгунымі рэйкамі ў раёне станцыі метро "Інстытут культуры"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі