Пуцін і Берлусконі трапілі ў скандал з-за бутэлькі віна

Пуцін і Берлусконі трапілі ў скандал з-за бутэлькі віна

Украінская пракуратура паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара камбіната “Масандра” Яніны Паўленка, якая самавольна адкаркавала 240-гадовую бутэльку віна для Уладзіміра Пуціна і Сільвіё Берлусконі.

Расійскі лідар і былы прэм’ер-міністр Італіі бавілі мінулы ўік-энд у Крыме і знаёміліся са старажытнымі гістарычнымі помнікамі.

Пракуратура заяўляе, што яны пілі калекцыйнае віно ў вінаробчым камбінаце “Масандра”, вядомым адной з найбуйнейшых калекцыяў він, занесенай у 1998 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Да анексіі Крыма Расіяй ў сакавіку 2014 года “Масандра” была ўласнасцю ўкраінскай дзяржавы, а затым перайшла ў ведамства Упраўлення справамі прэзідэнта Расіі. Таму ўкраінская пракуратура можа выставіць абвінавачанні толькі завочна.

Паводле расійскіх СМІ, Берлусконі падчас экскурсіі па камбінаце спытаўся, ці можна пакаштаваць віно. Дырэктарка прадпрыемства Яніна Паўленка ў адказ на просьбу адкаркавала для сваіх высокіх гасцей бутэльку ўнікальнага калекцыйнага віна “Херэс-дэ-ла-Франтэра” 1775 года.

Лічыцца, што гэтае віно прывёз у Крым з Іспаніі сам заснавальнік “Масандры” граф Міхаіл Варанцоў, інфармуе ВВС.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі