Пуцін паведаміў, што Расія на год затрымала глабальнае пацяпленне

Пуцін паведаміў, што Расія на год затрымала глабальнае пацяпленне

На кліматычным саміце ў Парыжы Уладзімір Пуцін выступіў з сенсацыйнай заявай. Ён паведаміў, што намаганні Расіі амаль на год змаглі затармазіць глабальнае пацяпленне. Пуцін паведаміў, што Расія не толькі не дапусціла росту выкіду парніковых газаў, але і знізіла яго. "Мы перавыканалі свае абавязанні па Кіёцкім пратаколе", — цытуе РБК словы расійскага кіраўніка.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што да 2030 года Расія плануе паменшыць шкодныя выкіды да 70% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Таксама ён заявіў, што для зніжэння выкідаў шкодных рэчываў Расія збіраецца выкарыстоўваць "прарыўныя рашэнні ў сферы энэргазберажэння", у тым ліку, "новыя нанатэхналогіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі