Пуцін з'ехаў з мінскага саміту

Карэспандэнт Еўрарадыё паведамляе, што Уладзімір Пуцін нечакана пакінуў саміт у Мінску. Яго выйшаў праводзіць Лукашэнка, яны развіталіся і Пуцін сыйшоў.

Да гэтага Пуцін заявіў, што кантактная група падпісала дагавор аб спыненні агню і адводзе цяжкай тэхнікі. Пры гэтым самі лідэры краін чацвёркі ніякіх дакументаў не падпісалі, а толькі выступяць з заявай аб падтрымцы дамоўленасцей кантактнай групы.

Пуцін: Дамовіліся пра спыненне агня на Данбасе з 15 лютага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі