Пуцін: ЗША, па сутнасці, заблакавалі Сноўдэна ў Расіі
З такой заявай кіраўнік Расійскай Федэрацыі выступіў на сустрэчы са студэнтамі.
Па словах Уладзіміра Пуціна, якія перадае interfax.by, Злучаныя Штаты заблакавалі экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна, не даючы іншым краінам магчымасць дазволіць пралёт з ім праз іх тэрыторыю.
Пуцін нагадаў, што Сноўдэн ляцеў праз Расію транзітам у іншыя краіны. Але як толькі ён апынуўся ў паветры, гэта стала вядома амерыканцам. На думку Пуціна, ЗША самі запалохалі ўсе іншыя краіны, і такім чынам самі заблакавалі Сноўдэна на расійскай тэрыторыі.
На пытанне, што будзе далей са Сноўдэнам, расійскі кіраўнік адказаў: "Адкуль я ведаю? Гэта яго жыццё, яго лёс".
Фота — ITAR-TASS