Пудышаў прапанаваў запрасіць у зборную Беларусі замест Штанге Таранціна

Юрый Пудышаў, ветэран беларускага футбола, трэнер МТЗ-РІПА, у інтэрв'ю газеце «Советская Белоруссия» ў чарговы раз выказаўся наконт галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе немца Бернда Штанге. «Не думаю, што Штанге можа быць жыццёвым арыентырам для Кутузава ці Глеба. З такім жа поспехам можна запрасіць галоўным трэнерам рэжысёра Квенціна Таранціна – ён таксама аўтарытэтны хлопец», сказаў Пудышаў.

У той жа час Пудышаў прызнае, што Штанге больш мудры і дасведчаны за многіх беларускіх спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі