П'яная кіроўца ўчыніла ДТЗ, пры якім загінула яе пасажырка (фота)
У Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны ўвечары 16 траўня адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.
Як паведамляе інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Віцебскага АУУС Вера Румо, за рулём аўтамабіля "Таёта-Ярыс" на была супрацоўніца аднаго з банкаў. На аўтадарозе Віцебск-Полацк-мяжа Латвіі недалёка ад вёскі Чыстопаль Верхнядзвінскага раёна жанчына не справілася з кіраваннем.
Аўтамабіль з'ехаў у кювет і некалькі разоў перакуліўся. Траўмы атрымалі чатырохгадовая дачка кіроўцы і яе 28-гадовая калега. Па звестках ДАІ, пасажыры былі не прышпіленыя рамянямі бяспекі. Дзяўчынка ехала на пярэднім сядзенні, жанчына — на заднім. Падчас перакульвання аўтамабіля пасажырка вывалілася з машыны.
Дактары даставілі ў лякарню пацярпелых пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Праз некалькі гадзін жанчына-пасажырка памерла ў рэанімацыйным аддзяленні.
Экпертыза выявіла, што маладая кіроўца знаходзілася за рулём аўтамабіля ў нецвярозым стане.