П'яны кіроўца ў Івацэвічах уцякаў ад ДАІ, пакуль не адвалілася кола

П'яны кіроўца ў Івацэвічах уцякаў ад ДАІ, пакуль не адвалілася кола

У Івацэвічах патруль ДАІ 14 траўня затрымаў п'янага кіроўцу, піша газета "Вечерний Брест".  

Патруль ДАІ звярнуў увагу на старога знаёмага — 36-гадовага мясцовага жыхара. Раней гэтага мужчыну ўжо 18 разоў затрымлівалі за язду ў п'яным выглядзе. Цяпер ён ехаў на месцы пасажыра, аднак інспектары ўсё адно правялі з ім прафілактычную гутарку, бо мужчына зноў быў п'яны.

Мужчына паабяцаў не сядаць за руль "Фальксвагена Пасата", які належыць жонцы. За рулём аўто пры гэтым знаходзіўся цвярозы кіроўца.

"Пасат" з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся, але за рулём ужо быў згаданы 36-гадовы мужчына. Інспектары паспрабавалі яго спыніць, аднак кіроўца паспрабаваў уцячы ад іх. 

Падчас уцёкаў некалькі разоў кіроўца ствараў на дарозе небяспечныя сітуацыі, ледзь размінуўся з сустрэчным "МАЗам". І нечакана пры выездзе на вуліцу Клютко ў "Пасата" адвалілася кола. Машына спынілася, а парушальнік паспрабаваў удаваць з сябе пасажыра. 

На яго склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а аўтамабіль будзе канфіскаваны за паўторную язду ў нецвярозым стане. Хутчэй за ўсё, жыхара Івацэвічаў чакае суд — матэрыялы на яго перададзеныя ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі