П’яны кіроўца з 7 пасажырамі на Mercedes зладзіў гонку з ДАІ ў Гродна
У суботу, 31 кастрычніка, п’яны 23-гадовы жыхар Гродна зладзіў гонку з супрацоўнікамі ДАІ.
Паводле інфармацыі Гродзенскай ДАІ, малады чалавек здзейсніў ДТЗ у вёсцы Новая Гожа і ўцёк. Супрацоўнікі аўтаінспекцыі пачалі пошукі парушальніка і заўважылі яго пры сустрэчным раз’ездзе. Кіроўца Mercedes не падпарадкаваўся патрабаванням інспектараў спыніцца, і пачалася пагоня.
Праз некаторы час парушальнік ўсё ж быў затрыманы. У салоне яго аўтамабіля знаходзілася яшчэ 7 пасажыраў. Дзве дзяўчыны і пяцёра хлопцаў. На пярэдніх крыслах Mercedes разам з кіроўцам знаходзілася яшчэ два пасажыры. На парушальніка было складзена 4 пратаколы, адзін з якіх за нецвярозае кіраванне, другі за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў.
У працэсе разбору выявілася яшчэ адна акалічнасць — аўтамабіль Mercedes, якім кіраваў 23-гадовы гродзенец, належаў яго сябру, які знаходзіўся ў машыне ў якасці пасажыра.
За перадачу кіравання сваёй машыны нецвярозаму кіроўцу, ўладальніку Mercedes пагражае пазбаўленне вадзіцельскага пасведчанне тэрмінам на тры гады і штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў.
Фота: abw.by