П'яны лідчук параніў нажом сваіх бацькоў
28 сакавіка ў лідскую міліцыю жанчына паведаміла, што яе суседзяў паранілі нажом, інфармуе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.
Выявілася, што нецвярозы 49-гадовы мужчына пасварыўся з бацькамі. Падчас канфлікту ён нанёс нажавыя раны 74-гадоваму бацьку і 71-гадовай маці. Пацярпелых шпіталізавалі.
Мужчыну затрымалі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.