Пётр Пракаповіч: Крэдыты павінны быць не вышэй за 15-16% гадавых

Пётр Пракаповіч: Крэдыты павінны быць не вышэй за 15-16% гадавых

Кошт банкаўскіх крэдытаў неабходна прывязваць да ўзроўню інфляцыі і тады яны не будуць перавышаць 15-16%. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё ў кулуарах V Усебеларускага народнага сходу выказаў былы старшыня Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч.

Пракаповіч: “Сярэдні аптымальны варыянт кошту крэдытных рэсурсаў павінен быць вышэй узроўню інфляцыі на 3-4%. На сёння гэта — 15-16%. Тады гэта будзе зразумела і работнікам рэальнага сектару — усё залежыць ад інфляцыі, і банкам — што яны павінны прыцягваць рэсурсы і ўсю працу будаваць таксама ў гэтым межах. І ніякіх прэтэнзій не будзе ў гэтай сітуацыі ні да нацыянальнага банка, ні да іншых банкаў”.

Па словах былога кіраўніка Нацбанка, чым хутчэй адбудзецца “такі пераход па кошце дэпазітна-крэдытных рэсурсаў, тым хутчэй мы пачнем ствараць умовы для эканамічнага росту, каб эканоміка пачала больш актыўна развівацца”. У адваротным выпадку, кажа Пракаповіч, спадзявацца на эканамічны рост не даводзіцца і таму рашэнне наконт кошту крэдытаў неабходна прымаць як мага хутчэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі