Пытаннечкі #3: эпатажная палітык Ганна Канапацкая

Пытаннечкі #3: эпатажная палітык Ганна Канапацкая

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі выбарчай кампаніі 2020 года. У трэцім выпуску праграмы — кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая.


Чаму вядзе сваю кампанію не толькі досыць правакатыўна, але часам і агрэсіўна? Ці сапраўды лічыць сябе і Аляксандра Лукашэнку адзінымі вартымі пасады кіраўніка краіны з усёй кагорты кандыдатаў на сёлетніх выбарах? Ці не рызыкуе яна такімі заявамі і паводзінамі знішчыць сябе як палітыка? Якую сукенку надзене на сваю інаўгурацыю? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

43-гадовая Ганна Канапацкая скончыла юрфак БДУ па спецыяльнасці "Правазнаўства" і Акадэмію кіравання па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай". З 1995 года — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Выйшла з яе ў 2019 годзе па ўласнай ініцыятыве пасля канфлікту з кіраўніцтвам.
Працавала дырэктарам прыватнай юрыдычнай фірмы “Грынрэй”. Сёння — прадстаўніца інвестыцыйнай кампаніі Polytechnik Luft- und Feuerungstechnik GmbH па Усходняй Еўропе.


У 2016 годзе Канапацкая была абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, але ў 2019 годзе не была нават дапушчаная да выбараў. Аўтарка нашумелага законапраекта "Аб гарантыях прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям’і".

Папярэдныя выпускі праграмы:

“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў

Пытаннечкі #2: непахісная флейтыстка Марыя Калеснікава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі