Рабочыя МТЗ прыйшлі да будынка БТ на вуліцы Макаёнка

Рабочыя МТЗ прыйшлі да будынка БТ на вуліцы Макаёнка

Калона рабочых з Мінскага трактарнага завода падышла да будынка БТ на вуліцы Макаёнка. У калоне — некалькі тысяч чалавек, якія абвясцілі страйк з палітычнымі мэтамі. 

Каля самога будынка Белтэлерадыёкампаніі з самай раніцы стаяць работнікі БТ, якія абвясцілі страйк. Да іх далучыліся былыя работнікі кампаніі, якія звольніліся за апошнія тыдні. 

Тым часам з'явіліся звесткі, што ў будынку БТ шмат амапаўцаў. "Белсат" паведамляе, што ва ўнутраны двор БТ па вуліцы Парніковай праехалі пяць бусаў з вайскоўцамі і адно аўто, накрытае тэнтам. За імі хутка зачынілі браму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі