Работнікаў вагона-рэстарана, якія біліся з пасажырамі, звольнілі (відэа)
Канфлікт адбыўся ўначы 10 лістапада ў цягніку "Калінінград — Санкт-Пецярбург".
Трое пасажыраў пасварыліся з двума работнікамі вагона-рэстарана. Пачалася бойка. На станцыі ў Віцебску ўсіх удзельнікаў канфлікту знялі з цягніка беларускія міліцыянты.
Пасля разбіральніцтва, якое праводзілі ў расійскай кампаніі "Паўночна-Заходні транспартны альянс", было прынятае рашэнне пра звальненне, паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru