Работнікі трактарнага завода правялі флэшмоб (відэа)

Работнікі трактарнага завода правялі флэшмоб (відэа)

Работнікі Мінскага трактарнага завода правялі флэшмоб. Ён быў прымеркаваны да Дня Перамогі.

Як інфармуе прэс-служба МТЗ, апоўначы на плошчы каля цэнтральнай прахадной прадпрыемства 160 трактароў і аўтамабіляў адначасова ўключылі святло фар. У выніку атрымалася гіганцкае слова “Перамога”. Каля 200 работнікаў завода побач арганізавалі слова “Са святам!”.

Адзначым, што падобныя флэшмобы з удзелам тэхнікі МТЗ праводзіць рэгулярна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі