Рада ТБМ: Павышэнне памеру арэнднай платы можа знішчыць 1000 арганізацый
Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны заявіла пра пагрозу далейшаму існаванню гэтай арганізацыі.
У сваім звароце да грамадзян Беларусі яна паведамляе, што з 24 сакавіка ўступае ў сілу ўказ прэзідэнта, у адпаведнасці з якім намнога павышаецца памер арэнднай платы для большасці грамадскіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю.
Рада ТБМ сцвярджае, што за памяшканне мінскага офіса па вуліцы Румянцава, 13 трэба будзе плаціць 846,5 еўра у месяц. Аўтары звароту адзначаюць, што з-за павышэння арэнднай платы ў краіне можа спыніць сваю дзейнасць больш за тысячу грамадскіх аб'яднанняў, якія складаюць грамадзянскую супольнасць.
У сувязі з гэтым Рада ТБМ, з аднаго боку, просіць сваіх прыхільнікаў дасылаць ахвяраванні, з іншага - заклікае людзей пісаць лісты ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем захаваць паніжальны каэфіцыент 0,1 за 1 квадратны метр плошчы на аплату арэнды памяшканняў для ўсіх недзяржаўных і некамерцыйных грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі.
БелаПАН