Радзівіновіч: У беларусаў з’явіўся “свой” чалавек у Еўрапарламенце
Новы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк разумее беларусаў і ўмее размаўляць з уладамі, лічыць польскі аглядальнік Вацлаў Радзівіновіч. Ён не выключае, што Бузэк можа нават наведаць Беларусь. Беларусь толькі выйграе ад таго, што старшынёй Еўрапарламента стаў былы польскі прэм’ер Ежы Бузэк. Такое меркаванне Еўрарадыё выказаў аглядальнік польскай Gazeta Wyborcza Вацлаў Радзівіновіч. На яго думку, Бузэк дапаможа Еўропе зразумець, што нашая краіна падыходзіць для супрацоўніцтва.
Вацлаў Радзівіновіч: “Спадар Бузэк не будзе забываць пра вас ці здраджваць. Для вас гэта вельмі знакавая фігура — гэта чалавек гонару і чалавек традыцыі”.
Гэта таксама вялікі шанец для Беларусі. Ежы Бузэк добра разумее беларускую рэчаіснасць. Нават калі ніякіх асабістых адносінаў з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі яшчэ няма, то яны ўсталююцца вельмі хутка.
“Не думаю, што паміж ім і спадаром Мілінкевічам ці Казуліным быў бы нейкі дыскамфорт. Думаю, што гэта людзі з падобным складам розуму і маралі”, — падкрэслівае аглядальнік.
Вельмі магчыма, што новаабраны старшыня Еўрапарламента наведае Беларусь са службовым візітам. Пра падарожжа ў нашую краіну сябры польскай “Салідарнасці” марылі яшчэ 20 гадоў таму.
Вацлаў Радзівіновіч: “Калі ён быў старшынёй першага з’езду “Салідарнасці”, тады шмат казалі пра Ўсход і наш абавязак адносна Ўсходу. Я лічу, што такія мары з узростам не знікаюць, яны толькі ўзмацняюцца”.
Вацлаў Радзівіновіч мяркуе, што для беларусаў вельмі добра, што ў еўрапейскіх структурах з’явіўся “наш” чалавек. Гэта не толькі асоба, якая нас разумее і спачувае, але, апроч таго, яшчэ і ўмее размаўляць з нашай уладай і адміністрацыяй.
Выбар старшынёй Еўрапейскага парламента былога польскага прэм’ер-міністра Ежы Бузка ва ўсёй Еўропе называюць гістарычнай падзеяй. Перадусім з-за таго, што першы раз Еўрапарламент узначаліла асоба з былога савецкага блока, а адбылося гэта ў 20-ю гадавіну падзення Берлінскай сцяны і першых часткова вольных выбараў у Польшчы. Гэта сведчыць пра тое, што Еўропа паступова пазбаўляецца стэрэатыпаў адносна краін з яе ўсходняй часткі, лічыць Вацлаў Радзівіновіч:
Вацлаў Радзівіновіч: “Нікому не перашкаджае, што асоба з нейкай дзіўнай краіны з дзіўнай традыцыяй стала старшынёй Еўрапейскага парламента. Тыя краіны, якія раней уваходзілі ў савецкі лагер, проста ўжо добра ўпісаліся ў структуры Еўрасаюза”.
Безумоўна, шмат забабонаў адносна Ўсходняй Еўропы яшчэ існуе, але з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Хваля разумення і прымірэння павінна зачапіць і Беларусь, упэўнены аглядальнік.
На фота: Новы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк