Рахмон перамог на выбарах у Таджыкістане з 83% галасоў
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Таджыкістане 6 лістапада. Папярэднія вынікі Цэнтрвыбаркам абвясціў удзень у чацвер.
Але і без іх прадстаўнікі кіруючай Народна-дэмакратычнай партыі Таджыкістана заявілі пра перамогу свайго кандыдата — прэзідэнта Эмамалі Рахмона:
"Мы ўпэўненыя , што прэзідэнт на выбарах кіраўніка дзяржавы набраў не менш за 80 % галасоў. Пра гэта кажуць звесткі нашых назіральнікаў, якія сачылі за выбарчым працэсам на кожным участку на тэрыторыі Таджыкістана", — цытуе намесніка старшыні партыі Сафара Сафарава "РИА "Новости".
Па словах кіраўніка ЦВК Таджыкістана Шэрмухамада Шахіёна, за Рахмона аддалі галасы 83,6% выбаршчыкаў. Астатнія шэсць кандыдатаў набралі менш, чым па 5%. Эмамалі Рахмон ідзе на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.
За прэзідэнцкі пост змагаліся шэсць кандыдатаў — вылучэнцы ад пяці палітычных партый. Эмамалі Рахмон — ад кіруючай Народна-дэмакратычнай партыі. Ад Камуністычнай партыі Таджыкістана — сакратар яе ЦК, дэпутат парламента Ісмаіл Талбакаў. Ад Аграрнай партыі — Таліббек Бухарыеў. Ад Партыі эканамічных рэформаў — яе лідар Алімджон Бабоеў. Сацыялістычную партыю на выбарах прадстаўляў старшыня партыі Абдухалім Гафараў, а Дэмакратычную партыю Таджыкістана — Саідджафар Ісмонаў.