Рака Сож абмялела да гістарычнага мінімуму (фота)

Рака Сож абмялела да гістарычнага мінімуму. Паводле інфармацыі Гомельскага аблгідрамета, падобная сітуацыя склалася на ўсіх рэках вобласці. Ніжэй за шматгадовы мінімум узровень вады апусціўся ў Дняпры на ўчастку Магілёў — Рэчыца, Бярэзіне — у раёне Светлагорска, Сожы — у раёне Гомеля, Прыпяці — у раёне Мазыра, інфармуе БелаПАН.

На абмяленне рэк паўплывала маласнежная зіма і ранняя вясновая паводка. Узровень вады на асобных суднаходных участках рэк апусціўся ніжэй за праектныя гарызонты, якія лімітуюць суднаходства.

Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, аднак суднаходства на гэтых рэках пакуль не закрытае. Абмяленне Сожа можна ацаніць, калі праплыць на прагулачным цеплаходзе, які пакуль ходзіць па рацэ. Падзенне ўзроўню вады добра прыкметнае па пляжы, набярэжнай, апорах мастоў.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі