Ракета трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў
Будынак, у які трапіла ракета
Ракета HIMARS трапіла ў будынак, дзе праходзіў канцэрт для расійскіх вайскоўцаў. Загінулі 25 чалавек, яшчэ каля сотні параненыя. Пра гэта пішуць украінскія вайскоўцы. Сцвярджаецца, што канцэрт праходзіў 19 лістапада ў Старабешаўскім раёне ў Данецкай вобласці. На яго сабралі марпехаў з 810-й расійскай брыгады. Некаторыя расійскія "ваенкары" пацвярджаюць факт удару, але не называюць колькасць загінулых і параненых. Яны пішуць, што загінула артыстка Паліна Мяньшых, якая прыехала з РФ.
Канцэрт быў прымеркаваны да расійскага Дня ракетных войскаў і артылерыі. Планавалася ўзнагароджванне вайскоўцаў, якія адзначыліся на фронце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.