Рамантычны канцэрт: пра рэпрэсіі, эміграцыю, вайну і каханне — эфір
Уладзімір Пугач / Еўрарадыё
Ёсць у гурта J:МОРС добрая традыцыя, якой ужо не адзін год, — ладзіць спецыяльны рамантычны канцэрт 14 лютага да Дня закаханых. Прыхільнікаў у гэтай традыцыі гурта заўсёды было шмат, яшчэ калі яны мелі магчымасць выступаць у Беларусі. Але сёння музыкі J:МОРС, як і вялікая колькасць беларусаў, жывуць у выгнанні, у вымушанай эміграцыі. Але гэта не азначае, што традыцыі можна парушаць.
Ці месца сёння “рамантычным канцэртам” і ці не прыйшоў час змяняць традыцыі? Чаму неабходна зрабіць усё, каб захаваць у сабе здольнасць любіць і быць любімым? Якую ролю ў захаванні сябе ў эміграцыі маюць традыцыі і як нас змяняе адарванасць ад радзімы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.