Раналду стварыў YouTube-канал і ўстанавіў новы рэкорд
Крышціяну Раналду ўжо атрымаў "залатую кнопку"
Форвард "Аль-Насра" і футбольнай зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду — аўтар шматлікіх рэкордаў. І працягвае ўстанаўліваць новыя. 21 жніўня Раналду стварыў YouTube-канал і адразу ж устанавіў рэкорд платформы. Першы мільён падпісчыкаў ён набраў за 90 хвілін, а за суткі іх стала больш за 20 мільёнаў!
Футбаліст ужо атрымаў "залатую кнопку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.