Раніцай каля Зямлі праляцеў 30-метровы астэроід
Раніцай каля Зямлі праляцеў астэроід, які мае назву 2012 TC4. Ён наблізіўся да нашай планеты на адлегласць каля 42 тысяч кіламетраў. Напярэдадні NASA заявіла, што ніякай пагрозы сутыкнення няма. Пралёт астэроіда выкарысталі для праверкі міжнароднай сістэмы выяўлення і адсочвання астэроідаў. Была задзейнічаная “глабальная сетка тэлескопаў”. Дарэчы, NASA прагназуе, што ні адзін з вядомых на сённяшні дзень астэроідаў не павінен сутыкнуцца з нашай планетай ў бліжэйшыя сто гадоў.
Папярэдні раз 2012 TC4 пралятаў каля Зямлі пяць гадоў таму. Яго памеры складаюць ад 15 да 30 метраў.
Early tomorrow, a small asteroid will safely fly past Earth, allowing scientists & observatories to test tracking it https://t.co/Irl9GVOp7L pic.twitter.com/Qe3zX4H8cv
— NASA (@NASA) 11 октября 2017 г.