Рашэнне аб звальненні трэнера “Металурга” прынялі яшчэ тыдзень таму

Але Яўген Лебедзеў яго дагэтуль не атрымаў і працягвае працаваць у клубе
Рашэнне аб звальненні трэнера жлобінскага “Металурга” Яўгена Лебедзева было прынята на Назіральнай радзе клуба яшчэ 16 красавіка. Таму адстаўка коўча, па словах дырэктара клуба Алега Багарада, ніяк не звязана з перамогай над прэзідэнцкай камандай.

Алег Багарад:
“З тым матчам нічога не звязана, пра што вы кажаце! 16 красавіка было пасяджэнне Назіральнай рады, на якім была прызначана дата — 20 красавіка. Хто ведаў, выйграе прэзідэнт гэту гульню або не”.

Пры гэтым дырэктар адзначае, што трэнер пакуль не бачыў паперу, прынятую Радай і працягвае працаваць у клубе:

“У яго на руках няма дакумента. Падпісаных папераў ён не бачыў. Ён працуе ў клубе!”

Па словах Алега Багарада, у бліжэйшым часе клуб апублікуе афіцыйны каментар.


Глядзі таксама: Галоўнага трэнера "Металурга" пакаралі за перамогу над камандай Лукашэнкі?


Фота - metallurg.zhlobin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі