Рашэнне па абароне беларускай мовы ад дырэктара ЖЭС-48 набыло моц

Як паведаміў Еўрарадыё блогер Глеб Лабадзенка, які праходзіў па справе пацярпелым, у судзе Фрунзенскага раёна яму выдалі пастанову на рукі і паведамілі, што яна не была абскарджаная і набыла законную моц.



Пастанова складзеная на рускай мове. Як адказалі Лабадзенку яшчэ ў часе працэса, усё справаводства ў судзе вядзецца выключна па-руску. Праз гэта Глеб быў пазбаўлены права даць паказанні ў судзе, бо Фрунзенскі суд не мае сакратарак, здольных пісаць па-беларуску. Цяпер Лабадзенка раіцца з юрыстамі, як можна адстояць свае правы ў гэтай сітуацыі.



Нагадаем, суд за мову адбыўся 3 верасня. Выканаўца абавязкаў дырэктара ЖЭС-48 Алег Галаўко парушыў п.18 Закона аб зваротах грамадзян, дзе значыцца, што адказ павінен давацца на мове звароту. Па гэтым артыкуле прадугледжаны штраф ад 4 да 6 базавых велічыняў. Суддзя Людміла Лапо выпісала сярэдні штраф — 5 базавых велічыняў. Алег Галаўко ў суд не з’явіўся, але ў папярэдніх паказаннях прызнаў сваю віну.



Фота з сайта labadzenka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі