Расія атакуе Украіну ракетамі і дронамі

Украінскі ратавальнік

Украінскі ратавальнік / t.me/dsns_telegram/

Раніцай 28 лістапада Расія праводзіць масіраваную атаку на Украіну разнастайнымі ракетамі і дронамі. Як піша hromadske.ua, выбухі адбыліся ў Кіеве, Харкаве, Мікалаеве, Адэсе, Івана-Франкоўску, Сумскай вобласці, Луцку і Валынскай вобласці.

Удары наносяцца ў тым ліку і па энергааб'ектах, таксама па ўсёй Украіне. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Герман Галушчанка. У краіне адбыліся адключэнні электрычнасці.

Дакладнай інфармацыі па расійскай атацы і нанесеных пашкоджаннях інфраструктуры, пра пацярпелых пакуль няма. Вядома, што ў Ровенскай вобласці без святла засталіся 280 тысяч чалавек. Узніклі праблемы з вадой.

"Расіяне працягваюць тактыку тэрору, піша кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. — Яны рабілі запасы ракет для ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры, для вайны з грамадзянскімі падчас халадоў, на працягу зімы. Ім дапамагалі іх вар'яты саюзнікі, у прыватнасці з КНДР. Цяпер расіяне ажыццяўляюць камбінаваны абстрэл краіны". І дадае, што "Украіне ёсць чым адказаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі