Расія чакае ад Беларусі дапамогі ў барацьбе з карупцыяй

Па іх заканчэнні будзе падпісаная дамова паміж урадамі дзвюх краін пра павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з карупцыяй, інфармуе РБК.



У праекце дамовы адзначаецца, што выкліканыя карупцыяй праблемы ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для стабільнасці і бяспекі абедзвюх дзяржаваў і наносяць шкоду ўстойліваму развіццю і правапарадку.



У рамках супрацы праваахоўныя органы Беларусі і Расіі змогуць наўпрост абменьвацца інфармацыяй пра карупцыйныя правапарушэнні, звесткамі пра асобаў, якіх падазраюць і абвінавачваюць у здзяйсненні карупцыйных правапарушэнняў, а таксама звесткамі пра нажытыя карупцыянерамі маёмасць і прыбыткі.



Дамова не датычыць выдачы падазраваных і абвінавачваных у карупцыі.



Фота — bishelp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі